BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За тры дні амаль 430 спроб нелегальнага перасячэння мяжы з Беларуссю

За апошнія тры дні (14-16 чэрвеня) супрацоўнікі Падляшскага аддзела памежнай аховы зафіксавалі амаль 430 спроб нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

Мігранты некалькі разоў атакавалі польскія службы камянямі і галінамі, гучалі абразы ў бок польскіх ахоўнікаў мяжы. Таксама неаднаразова аказвалася медыцынская дапамога іншаземцам.

Спробы нелегальнага перасячэння мяжы адбыліся каля Белавежы, Нараўкі, Дубіч Царкоўных, Крынак і Чарэмхі. Былі спробы мігрантаў перайсці праз памежныя рэкі: каля Белавежы і каля Крынак.

Агулам з пачатку чэрвеня польскі бок зафіксаваў больш за 2 тысячы 600 спроб нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі, у траўні такіх спроб было больш за восем тысяч, а з пачатку года – больш за 18 тысяч 200.

Беларускае Радыё Рацыя