З 15 па 21 снежня 27 грамадзян Беларусі добраахвотна пакінулі тэрыторыю Польшчы на падставе рашэнняў аб выдварэнні.

Усяго за мінулы тыдзень з Польшчы былі выдвараныя 160 замежнікаў. Частка з іх з’ехала добраахвотна, астатнія былі дэпартаваныя прымусова.
Як паведамляе Памежная служба Польшчы, сярод выдварыных былі асобы, асуджаныя за крадзяжы, захоўванне наркатычных і псіхатропных рэчываў, напады і збіццё з прычыненнем цяжкай шкоды здароўю, кіраванне транспартнымі сродкамі без правоў, а таксама тыя, хто спрыяў незаконнаму перасячэнню польскай мяжы іншымі асобамі.






