З 6 па 8 чэрвеня на беларуска-польскай мяжы было зафіксавана больш за 680 спроб нелегальнага перасячэння, пра гэта піша прэс-служба польскай памежнай службы.

Мігранты кідаліся камянямі ў памежныя патрулі. 14 мігрантаў былі затрыманыя. Акрамя таго, былі затрыманы і трое арганізатараў нелегальнай міграцыі.
Як піша Reform.news, колькасць спроб парушэння мяжы расце — у мінулыя выходныя беларуска-польскую мяжу мігранты спрабавалі перайсці 410 разоў.