Тым часам у Польшчы з 13 чэрвеня пачала дзейнічаць забароненая зона на мяжы з Беларуссю. Набыло моц адпаведнае распараджэнне міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі.

Яно прадугледжвае забарону на знаходжанне паблізу мяжы з Беларуссю. Зона ахоплівае ўчастак граніцы працягласцю 60 км у Белавежскай пушчы. Пры гэтым на 44 км яна распасціраецца на глыбіню 200 метраў, а на ўчастку 16 км – да 2 км. У зону трапілі ўчасткі мяжы, за якія адказваюць заставы ў Нараўцы, Белавежы, Дубічах-Царкоўных, Чарэмшы, дзе адзначаецца больш за ўсё спробаў парушэння мяжы мігрантамі, у тым ліку звязаных з агрэсіўнымі дзеяннямі з боку замежнікаў.
Журналісты і гуманітарныя арганізацыі змогуць атрымаць пропускі для доступу ў буферную зону. Прадугледжваецца, што яна будзе дзейнічаць на працягу 90 дзён. Яна не закранае асноўныя турыстычныя славутасці і маршруты Белавежскай пушчы, у той жа час заклікана ўскладніць дапамогу нелегальнай міграцыі.
Беларускае Радыё Рацыя






