BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Забег Волі ў Беластоку

У аўторак, 25 сакавіка, фонд «Okno na Wsсhód» разам з MOST запрашае беларусаў Беластока на сімвалічны забег, прысвечаны Дню Волі, які адбудзецца ў парку Канстытуцыі 3 мая. Пачатак 16.30.

Удзел у забегу бясплатны, ёсць ліміт — 50 чалавек. Да ўдзелу дапускаюцца паўналетнія. Усе фінішоры атрымаюць памятны медаль.

Прапануюць дзве дыстанцыі: 1,5 км і 5 км . Жадаючыя могуць прайсці трасу і пешшу.


Праграма такая:

  • 16:30 сустрэча ўдзельнікаў
  • 17:00 пачатак
  • 18:45 узнагароджанне ўдзельнікаў забегу і сумеснае чаяванне.

Рэгіструйцеся па спасылцы да канца чацвера, 20 сакавіка.

Арганізатары