Моладзевая арганізацыя “Рух”, арганізаваная ў 2022 годзе за мяжой, выступае як частка беларускага супраціву дыктатарскаму рэжыму.

Яна аб’ядноўвае моладзь, актывістаў і палітычных дзеячаў. Арганізацыя ажыццяўляе публічныя акцыі за мяжой, гаворыць сябра арганізацыі:
-За гэты час даволі шмат мерапрыемстваў было праведзена, больш за 230. Яны ўсе былі ў розных накірунках – гэта як грамадска-палітычная дзейнасць, то бок пікеты, правядзенне маршаў, канцэртаў, таксама гэта культурніцкая дзейнась – гэта імпрэзы культурна- гістарычныя, муралы, прысвечаныя нашым героям ці падзеям. Таксама гэта сацыяльна-дабрачынная дзейнасць, мы праводзілі розныя дабрачынныя праекты ў падтрымку нашых добраахвотнікаў.
Паводле сябра арганізацыі, першасная задача «Руху» – гэта разумець і падтрымліваць беларускую нацыянальную ідэю і вучыцца яе адстойваць.
Цалкам гутарка:





Беларускае Радыё Рацыя






