Ваяводская Управа заключыла пяцігадовую дамову з Polregio S.A. на пасажырскія перавозкі на 2026-2030 гады і на суму 400 мільёнаў злотых, што сталася важным крокам па развіцці чыгункі на Падляшшы.

Кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:
– Гэты рухомы састаў ёсць не першай маладосці, але можа больш камфортны для нашых жыхароў. Хочам электыфікаваць трасу Саколка – Аўгустаў – Сувалкі, мы ўжо дамовіліся з Міністэрства іфаструктуры. Хочам таксама аднавіць маршрут Гайнаўка – Белавежа, каб палешчыць турытычны патэнцыял Белавежы. Чакаем на першы крок ад старасты.
У адпаведнасці з дамовай чыгуначныя пасажырскія перавозкі будуць ажыццяўляцца па дзевяці маршрутах. Большасць з іх знаходзіцца на Падляшшы. Для гэтых маршрутаў 17 чыгуначных транспартных сродкаў, якія належаць ваяводству, будуць перададзеныя ў арэнду Polregio, а менавіта – 11 дызельных і 6 электрычных мотаблокаў.
Дамова з Polregio S.A. гарантуе рэгулярныя зносіны па наступных маршрутах:
Беласток-Кузьніца Беластоцкая,
Беласток-Сувалкі,
Беласток-Элк,
Беласток-Чарэмша,
Беласток-Гайнаўка,
Гайнаўка-Седльцэ,
Беласток-Астроленка,
Беластоцка-Валілы.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя