Закрытыя пункты пропуску на мяжы Польшчы і Беларусі не адкрыюцца, пакуль лукашэнкаўскія ўлады не зменяць сваю палітыку ў дачыненні да палякаў і не спыняць міграцыйны ціск на Еўразвяз. Пра гэта, наведваючы закрыты памежны пункт “Баброўнікі”, заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Томаш Семоняк.

Ён прызнаў, што закрыццё пунктаў пропуску негатыўна ўплывае на жыццё памежных раёнаў.
“Калі Беларусь захоча змяніць сваю палітыку, вядома, мы будзем выступаць за нармалізацыю адносінаў. Але сёння нішто не паказвае на тое”, — дадаў Сямоняк.
Варта адзначыць, паміж Польшчай і Беларуссю ў штатным рэжыме працуюць усе чыгуначныя памежныя пераходы, а таксама аўтамабільныя пункты пропуску ў Люблінскім ваяводстве – Кукурыкі-Казловічы і Цярэспаль-Берасце.