BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Замаразкі на Падляшшы: ураджай пад пагрозай, аграрыі спадзяюцца на кампенсацыі

Незвычайна моцныя для траўня замаразкі — да мінус 7°C пры глебе — былі зафіксаваныя на Падляшшы на пачатку тыдня. Гэта выклікала занепакоенасць сярод аграрыяў, асабліва тых, хто вырошчвае азімы рапс.

Як адзначае кліматолаг, эксперт Альянсу «Зялёная Беларусь» Уладзіслаў Шумак, гэтыя замаразкі — не проста капрыз надвор’я, а праява глыбейшых кліматычных змен:

– Мінусавая тэмпература ў начны перыяд, сухое паветра – вельмі шкодна для сельскай гаспадаркі, для раслін. Шмат якія сельскагаспадарчыя культуры зараз знаходзяцца ў фазах, якія ўразлівыя. Рапс зараз квітнее. Замаразкі прывядуць проста да таго, што ў рапса не будзе ўраджаю. То бок рапсу ў гэтым годзе будзе значна менш. Яравыя культуры таксама будуць пашкоджаныя. Падзенне ўраджайнасці можа быць да 60%.

На выпадак сур’ёзных стратаў сельскагаспадарчыя вытворцы могуць разлічваць на кампенсацыі. На Падляшшы дзейнічае сістэма страхавання ўраджаю, а таксама дзяржаўныя механізмы дапамогі праз Агентства рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі (ARiMR). Важна своечасова зафіксаваць пашкоджанні і падаць заяўку ў вызначаныя тэрміны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя