BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Замест будаўніцтва — раскопкі: у Орлі даследуюць могілкі

У Орлі працягваюцца археалагічныя даследаванні на месцы, дзе планавалася размясціць краму і падчас будаўнічых работ былі знойдзены чалавечыя парэшткі. Падчас прац ужо выяўленыя 130 пахаванняў.

Як пацвердзіў Падляшскі ваяводскі кансерватар помнікаў Адам Мусюк, тут імаверна знойдзеныя старыя хрысціянскія могілкі XVIII–XIX стагоддзяў, якія не былі пазначаныя на мапах.

Кіраўнік «Спадчына Падляшша» Міраслаў Стэпанюк.

Міраслаў Стэпанюк

Кіраўнік «Спадчына Падляшша» Міраслаў Стэпанюк, які першым звярнуў увагу на гістарычную вартасць гэтага месца і змагаецца за яго захаванне, падкрэслівае:

– Мы павінны ствараць адмысловыя культурніцкія паркі. Гэта вельмі важна для таго, каб паказаць, якая была гісторыя наша. А тыя сучасныя будынкі можна паставіць у іншым месцы. Будзем назіраць за тым, як будуць уваходзіць такія інвестыцыі, каб яны не псавалі гэты краявід. Не дазволім іх рэалізацыю.

У сваю чаргу солтыс Орлі Марэк Хмялеўскі лічыць, што пытанне трэба разглядаць у кантэксце патрэбаў вяскоўцаў:

– Хто трошкі гісторыяй цікавіцца і арыентуецца. Традыцыя пахаванняў у нас такая, што заўсёды хавалі вакол цэркваў, касцёлаў. Таму не вядома, ці гэта парэшкі кальвінісцкія, ці праваслаўныя. Збяруць акуратна і пахаваюць. Крамы патрэбныя, бо канкурэнцыя – гэта добра для нашых жыхароў. Праблема для тых, хто будуе.

Археалагічныя працы працягваюцца і, паводле спецыялістаў, могуць доўжыцца яшчэ некалькі тыдняў. Мясцовыя ўлады пакуль не прынялі канчатковага рашэння аб далейшым лёсе гэтага ўчастку зямлі. Аднак вакол яго далейшага лёсу ўзнікла палеміка.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя