На двары Палаца Браніцкіх у Беластоку 25 верасня праходзяць кансультацыі і бясплатныя абследаванні ў межах Сусветнага дня гінекалагічнай анкалогіі. Да 17-й гадзіны жанчыны з Беластока і ўсяго рэгіёну могуць скарыстацца даследаваннямі і кансультацыямі спецыялістаў.

Пра важнасць такой акцыі кажа нацыянальны кансультант у галіне гінекалагічнай анкаалогіі, прафесар Марыюш Бідзіньскі:
-Гята вялікая заслуга мясцовых уладаў. Абследаванні даюць магчымасць выяўляць захворванні на ранняй стадыі.
У межах акцыі Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі разам з запрошанымі спецыялістамі падпісаў дэкларацыю, у якой адзначана неабходнасць пашырэння прафілактычных праграм, падтрымкі адукацыі па здароўю і важнасць вакцынацыі супраць HPV для ўсіх узростаў.
У праграме акцыі ля Палаца Браніцкіх — цыталогія вадкасная, даследаванні грудзей і скурных зменаў, УЗІ, вымярэнне цукру і ціску, аналіз складу цела. Таксама адбываюцца сустрэчы са спецыялістамі ў сферы гінекалагічнай анкаалогіі, фізіятэрапіі, артапедыі, афтальмалогіі і гематалогіі. Для ўдзельніц падрыхтаваны конкурс з прызамі.
Цалкам матэрыял:









Беларускае Радыё Рацыя






