BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Заняткі “Мова Нанова” у Беластоку прысвецяць Дзядам

3-га лістапада ў Беластоку пройдуць трэція заняткі пятага сезону моўных курсаў “Мова Нанова”. Гэтыя заняткі будуць прысвечаныя Дзядам.

Фота: t.me/movananovabelastok

Госця сустрэчы — Таццяна Калач, мастачка і літаратурная дзяячка, даследніца смяротных абрадаў і беларускай міфалогіі.

Яна раскажа, што такое хвароба «Ад старых» і як яна звязана з памерлымі?

Чаму на Дзяды абносіць хату свечкай можна толькі родным?

Што такое Прыкладзіны і Асяніны?

Хто такія Пакутніцкія душы?

Як пабачыць Дзядоў і не перайсці ў іншасвет?

Заняткі пройдуць у Беларускім хабе «Новая Зямля» на ul.Sw.Rocha 5. Пачатак а 19.00.