BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Жаночае кола” пройдзе пад Варшавай

Пад Варшавай з 1 па 4 лютага адбудзецца “Жаночае кола”. Падчас падзеі ўдзельніцы саткуць уласныя паясы-абярэгі, паглыбяцца ў працу з глінай і керамікай, адновяць свае сілы і энергію.

Распавядае суарганізатарка мерапрыемства Вікторыя Анціпава:

– У нас вялікая праграма на 4 дні, дзе мы паступова будзем ткаць пояс кожны дзень, даведвацца нейкую новую інфармацыю, пачынаць новы этап ткання. Таксама ў нашай праграме запланаваны асобны майстар-клас па лепцы, па працы з глінай, керамікай, пра яе сэнс і яе магчымасці. І асобным днём таксама ідуць цялесныя практыкі, нават саўна.

Больш інфармацыю пра падзею можна знайсці на старонцы v_vytoki ў інстаграм (https://www.instagram.com/v_vytoki/).

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя