BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жаночы клуб у Лодзі аб’ядноўвае больш за 150 беларусак

Больш за 150 беларусак цяпер аб’ядноўвае Жаночы клуб у Лодзі. Ён быў створаны год таму для прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Асноўная мэта – падтрымка жанчын у эміграцыі, – распавяла лідарка клубу Надзея Лучанок:

– Гэты клуб быў створаны ў лютым мінулага года, то бок ужо амаль год, нават больш за год мы праводзім гэтыя сустрэчы. Асноўная мэта клубу – гэта дапамога жанчынам-мігранткам, якія пацярпелі ад дамашняга гвалту. На гэтыя тэмы мала хто размаўляе, людзі не ведаюць працэдуру, куды звяртацца, з кім паразмаўляць.

Надзея Лучанок дадала, што Жаночыя клубы ў Польшчы арганізуюцца пры падтрымцы фонду HumanDoc.

Беларускае Радыё Рацыя