BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Запарожская АЭС як прадмет перамоваў: меркаванне эксперта

Паводле ўкраінскіх крыніц, Запарожская атамная электрастанцыя, якая ўжо тры гады знаходзіцца пад расейскай акупацыяй, можа стаць ключавым пунктам у маючых адбыцца перамовах паміж Украінай і Расеяй аб спыненні вайны.

Фота: 061.ua

Эксперт па ядзернай бяспецы, былы член калегіі Дзяржаўнай інспекцыі ядзернага рэгулявання Вольга Кашарна ацэньвае, наколькі рэалістычнае абмеркаванне гэтага аб’екта ў рамках мірнага ўрэгулявання:

-Што тычыцца Запарожскай АЭС, я не думаю, што гэта стане прадметам перамоў, таму што Расея плануе ўвесці ў эксплуатацыю хаця б адзін энергаблок. Ідзе працэс ліцэнзавання энергаблоку №1.

Адпведна Вольга Кашарна падзялілася апошнімі звесткамі пра сітуацыю на Чарнобыльскай АЭС пасля атакі дрона і выкліканага гэтым пажара:

-Тленне ліквідавалі. Яно трывала больш за два тыдні. Зараз ацэньваюцца наступствы. Для гэтага арганізаваная рабочая група.

Спецыялісты ў сферы ядзернай бяспекі выказваюць занепакоенасць тым, што перад адыходам расейцы могуць знішчыць крытычна важныя элементы Запарожскай АЭС, якую Уладзімір Зяленскі назваў часткай гарантый бяспекі для Украіны. У той самы час, нягледзячы на ​​прысутнасць місіі МАГАТЭ, назіральнікі не маюць рэальнага ўплыву на сітуацыю на станцыі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя