BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Зараз актыўна абмяркоўваецца тэма перамір’я, але асабліва ў гэта ніхто не верыць”

30-дзённае перамір’е расейскі бок запрапанаваў толькі для таго, каб назапасіць нейкія сілы і адразу пасля ўдарыць па людзях і інфраструктуры яшчэ з большай моцай. У гэтым перакананая беларуска Яўгенія Фядорэц, якая падчас ваенных дзеянняў жыве ва Украіне.

Фота: Getty Images

Яна адзначыла, што завяршэнне вайны застаецца адной з самых актуальных тэмаў:

-Мы ўжо да ўсяго прызвычаіліся. Зараз актыўна абмяркоўваецца тэма перамір’я. Але асабліва ў гэта ніхто не верыць. Але я думаю, што ўсё ж такі расейскі бок мусіў адразу прапанаваць 30-дзённае перамір’е, а не толькі з-за таго, што ў іх свята і ім хочацца яго адсвяткаваць. Зараз прапанавалі на 30 дзён. Здаецца, павінны спыніць усе атакі. Але я не веру, што Расея хоча міру.

Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе ўжо 1175 дзён. За апошнія суткі, як паведамляе Генеральны штаб Украіны, адбылося звыш 110 баёў па лініі фронту, палова – на Пакроўскім накірунку.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.