Зараз важна як украінскія войскі трымаюць абарону на Данецкім кірунку, а не толькі як яны прасоўваюцца ў Курскай вобласці.

Фота: Афіцыйны сайт прэзідэнта Украіны.
У гэтым перакананы ўкраінскі палітолаг, кіраўнік палітычных праграм даследніцкай арганізацыі «Соціополіс», сузаснавальнік грамадскай арганізацыі «Центр білоруських комунікацій» Яраслаў Макітра. Ён адзначыў, што за апошнія тыдні змяніўся інфармацыйны фокус праз наступ украінцаў на расейскую тэрыторыю:
– Тэма вайны была і будзе галоўнай, ключавой, але аперацыя ўкраінскіх узброеных сіл у Курскай вобласці змяніла інфармацыны фокус апошніх тыдняў. Да гэтага асноўная інфармацыйная ўвага была прыкута да таго, што адбываецца на Данбасе, дзе назіраецца прасоўванне расейскіх войскаў.
Вайна Расеі з Украінай ідзе ўжо звыш 900 дзён, ці два з паловай гады. З моманту анэксіі Данецкай і Луганскай вобласцей, а таксама Крыму мінула 10 гадоў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






