У Бебжанскім нацыянальным парку працягваецца тушэнне маштабнага пажару, які ахапіў ужо 450 гектараў тэрыторыі. Сітуацыя пакуль пад кантролем, аднак спецыялісты б’юць трывогу: прычынай узгарання стала працяглая засуха, і такія выпадкі — толькі пачатак новай рэальнасці.

Кліматолаг, эксперт Альянсу «Зялёная Беларусь» Уладзіслаў Шумак папярэджвае:
– З мінулага году як пачалася гэтая засуха, як рачная, так і глебавая, і яна працягваецца. Сухая расліннасць вельмі падатлівая да агню, і зараз вось Бебжанскі парк, хутчэй нейкі рыбак пакінуў што-небудзь, і вось пайшло. Трэба рыхтавацца да больш горшых умоваў. Людзям трэба таксама рыхтавацца. Нармальны гаспадар, калі мае маёмасць, ён яе застрахуе.
Нягледзячы на намаганні сотняў пажарных, жаўнераў і супрацоўнікаў Бебжанскага нацыянальнага парку, засушлівыя ўмовы і падземныя ачагі гарэння робяць працу вельмі складанай. Для тушэння прыцягнуты верталёты, створаны вадаправоды, працуе тэхніка, але, па словах Уладзіслава Шумака, прырода дае зразумелы сігнал: сістэмныя змены неабходныя.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя
Фота Państwowa Straż Pożarna I PUW.