Падляшскае дзяржаўнае падатковае ўпраўленне спыніла перавоз кантрабандных цыгарэт. Гаворка ідзе пра амаль 83 тысячы пачкаў гэтага тавару.

Паведамляе прэсавы афіцэр упраўлення Мацей Чарнэцкі:
-Супрацоўнікі мытна-падатковай службы з Кузніцы спынілі для праверкі на польска-літоўскай мяжы ў Агародніках аўтафургон дастаўкі, які належыць мазавецкай кур’ерскай кампаніі. За рулём аўтобуса знаходзіўся 30-гадовы грамадзянін Украіны. Падчас агляду транспартнага сродку высветлілася, што ў ім знаходзіліся скрыні з амаль 83 000 пачкамі беларускіх цыгарэт, замаскіраваныя пад кур’ерскія адпраўленні. Кошт канфіскаванай кантрабанды ацэньваецца больш чым на 1,4 мільёна злотых.
Супраць украінскага кіроўцы распачата расследаванне, якое кантралюе раённая пракуратура ў Сейнах. Ён быў змешчаны пад варту на тры месяцы. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Беларускае Радыё Рацыя






