BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрыманні на межах Беларусі не спыняюцца

Затрыманні на межах Беларусі не спыняюцца. Піша ПЦ « Вясна».

Мяжа. Фота: “Вясна”

Праваабаронцам вядома, што ў выходныя на польска-беларускай мяжы затрымалі мужчыну.

Кожны дзень у беларускіх пунктах пропуску працягваюцца праверкі тэлефонаў, допыты і затрыманні. Усіх затрыманых да суда змяшчаюць у ІЧУ ў бліжэйшым ад мытні горадзе, пасля чаго прызначаюць або штраф і вызваляюць, або даюць «суткі». Вядома, што некаторых затрымліваюць па крымінальных справах.

Некаторыя беларусы пасля затрымання на мяжы і сутак у ІЧУ паміраюць, адзначаюць праваабаронцы.

Беларускае Радыё Рацыя