У грузінскім Батумі, дзе жыве вялікая колькасць беларусаў, ужо амаль 50 дзён адбываюцца акцыі пратэсту грузінскай апазіцыі.

Распавядае адзін з беларускіх актывістаў – Зміцер «Зух»:
-Акцыі адбываюцца і ў Тбілісі, і ў Батумі. І як я бачу, яны сталі не такімі шматлюднымі, але адбываюцца кожны дзень. І адна з адметных асаблівасцяў – фактычна другі раз за ўсю гэтую хвалю пратэстаў ў Батумі былі затрыманы даволі ў вялікай колькасці людзі.
Па словах Змітра, нечаканасцю для яго сталі затрыманні, аднак сярод затрыманых пакуль толькі грузіны і няма ні беларусаў, ні ўкраінцаў:
-Ведаю, не было, і на відэа гэтага таксама не было бачна. Відэа выкладзена з моманту затрыманняў, відэа такія ёсць у суполках, каналах, затрыманы толькі грузіны. Але адметна, што была затрымана ўласніца аднаго з медыя.

У грузінскім Батумі адна з самых вялікіх беларускіх дыяспар у Грузіі. На дадзены момант у гэтым горадзе і ў Аджарскім рэгіёне жыве каля пяці тысяч беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя






