Кампанія «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» правёў серыю адукацыйных візітаў у Польшчу і Літву. Удзельнікі змаглі азнаёміцца з працай цэнтральных і рэгіянальных органаў Любліна, Шчэціна і Вільні.

Кажа каардынатар кампаніі, намеснік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету па транзіце ўлады Юрый Губарэвіч:
-У рамках камнаіі «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» адбыўся шэраг мерапрыемстваў – гэта сустрэчы, паездкі, канферэнцыі рознай тэматыкі. І той досвед экспертны, які быў назапашаны на гэты момант, ён быў прэзентаваны ўдзельнікам “Кадравага рэзерву”, якія маюць дастаткова вялікую цікаўнасць да гэтай тэмы. Сярод нашых удзельнікаў 40% пазначылі, што яны хочуць бачыць сябе ў сістэме кіравання не на цэнтральным, а на рэгіянальным роўні. Персанальна цікава вярнуцца ў свой родны горад, рэгіён, раён і займацца рэформамі са зменамі, якія палепшаць жыццё, каб браць за гэта адказнасць.
Па словах Юрыя Губарэвіча, праграма будзе працягнута ў наступным годзе. „Кадравыя рэзервы» – гэта праграма падрыхтоўкі будучых дзяржслужбоўцаў Новай Беларусі. На сёння ў праграме ўдзельнічае каля 500 чалавек.
Слухайце матэрыял у далучаным гукавым файле:








Беларускае Радыё Рацыя
Фота АПК






