BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Завяршаецца прыём заявак на Дэкламатарскі конкурс да Дня роднай мовы

Фонд TUTAKA 31 студзеня завяршае прыём заявак на ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс для дзяцей, моладзі і дарослых.

Патрабаванні для ўдзелу наступныя: трэба запісаць відэа сваёй дэкламацыі верша або ўрыўка прозы па-беларуску і даслаць на пошту [email protected] да 31 студзеня 2024 года.

Удзельнікі конкурсу дзеляцца на чатыры ўзроставыя катэгорыі. Удзельнічаць у конкурсе могуць выключна непрафесійныя дэкламатары.

Рэпертуар складаецца з аднаго верша/сэнсоўнай часткі паэмы ці празаічнага твора/часткі твора, не даўжэй за 3,5 хвіліны, абавязкова на беларускай мове (літаратурны і дыялектныя варыянты).

Фінал конкурсу пройдзе ў Тэатры лялек у Беластоку 20 лютага. Удзельнікі, якія пройдуць у фінал, будуць запрошаныя арганізатарам конкурсу ў Беласток, каб вызначыць пераможцаў.

Міжнародны дзень роднай мовы штогод адзначаецца 21 лютага. Яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур і забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Беларускае Радыё Рацыя