Польская культура славутая сваімі рэгіянальнымі асаблівасцямі, у тым ліку і літаратурнымі. Пісьменнік з Хэльму Збігнеў Вальдэмар Окань лічыць сябе працаўніком культуры свайго рэгіёну і вызначэнне «рэгіянальны творца» для яго не з’яўляецца якімсьці крыўдным. Сёлета культурніцкая дзейнасць Збігнева Вальдэмара Окана была адзначана лаўрэацкай узнагародай літаратурнага фестывалю ў Владаве.

Кажа Збігнеў Вальдэмар Окань:
-З самага пачатку сваёй творчасці я цікавіўся рэгіянальнай літаратурай. Была яна мне вельмі блізкай па многіх прычынах. Перадусім, жыву ў Хэльме – гэта гістарычная Хэльмшчызна. Калі вучыўся ў ліцэі, сустрэўся з групай вядомых хэльмскіх рэгіяналістаў, і з таго часу цікаўлюся.
У 1979 годзе ў люблінскім выдавецтве пабачыў свет першы зборнік вершаў паэта з Хэльма Збігнева Вальдэмара Оканя «Niecierpliwość drzewa». За мінулы час у творцы выйшла дзясяткі кніг і сотні публікацый у розных выданнях Польшчы.

Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






