
Ідэя крыжа змагарам за Беларусь нарадзілася падчас святкавання Беларускім Культурным Таварыствам “Хатка” 100-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі – 25 сакавіка 2018 г. Тады мы вырашылі ўшанаваць памяць тых, якія змагаліся за вольную і дэмакратычную Беларусь. Шмат хто з іх дасюль не мае магілы, загінуўшы недзе ў савецкай высылцы, ці расстраляны ў Курапатах ці ў засценках НКВД.
У Гданьску, над морам, пасяліліся сем’і беларускіх дзеячаў, якія былі арыштаваныя пасьля ІІ сусветнай вайны за тое, што марылі пра сапраўдную сваю краіну і дзеля яе працавалі. Можна згадаць хаця б агранома Баляслава Лапыра з Глыбокага ці доктара псіхіятра Станіслава Грынкевіча, якія невядома дзе і калі закончылі трагічна сваё жыццё. У Гданьску перад вайной памёр Вячаслаў Адамовіч, адзін з лідараў антыбальшавіцкага “Зялёнага Дуба”, але ніхто не ведае, дзе ён пахаваны.
Пакуль мы атрымлівалі патрэбныя згоды ўладаў горада Гданьска і Паморскага рэстаўратара помнікаў у 2020 г. пасля жнівеньскіх выбараў у Беларусі на хвалі грамадскіх пратэстаў паявіліся новыя ахвяры рэжыму ў Рэспубліцы Беларусь.
Архітэктар Станіслаў Шыманскі падрыхтаваў праект крыжа, а яго выканаўцамі будуць каменшчык Раман Лебрэхт і столяр Ян Ассоўскі. Мы павінны пакрыць кошты матар’ялу на крыж і яго ўсталяванне. Звяртаемся да сумлення ўсіх Беларусаў, адгукнуцца на нашую ініцыятыву і падтрымаць фінансава наш праект, які павінны закончыць да канца жніўня 2025 г. Крыж з каменнымі табліцамі будзе абсталяваны на Гарнізонных могілках у Гданьску і будзе месцам памінання нашых продкаў і змагароў за Беларусь.
Беларускае культурнае таварыства “Хатка”
Нумар рахунку: 46 1600 1462 1026 9334 3000 0002
Białoruskie Towarzystwo Kulturalne
Tytuł przelewu: Darowizna na cele statutowe