BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зімовыя вакацыі на Падляшшы: улады і службы нагадваюць пра бяспеку дзяцей

З 19 студзеня па 1 лютага амаль 150 тысяч дзяцей і моладзі з Падляшскага ваяводства будуць адпачываць падчас зімовых вакацый. Пра меры па забеспячэнні іх бяспекі паведамілі прадстаўнікі служб і ўстаноў падчас пасяджэння Ваяводскага камітэта па кіраванні крызісамі, а пасля разам з ваяводвам правялі прэс-канферэнцыю.

Кажа Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі:

– Зімовыя вакацыі на Падляшшы пачынаюцца ў 150-ці тысяч дзяцей, калі казаць пра сам Беласток, то гэта каля 49-ці тысяч. Таму звяртаюся да бацькоў, каб яны больш пільна сачылі за дзецьмі, каб мы не лічылі здарэнні. Каб лічылі толькі пазітыўныя падзеі вакацый.

Падляшскі куратар адукацыі Агнешка Крокас-Янчыла нагадала пра бяспеку і тых дзяцей, якія правядуць зімовыя вакацыі дома:

– Арганізатарамі адпачынку будуць з’яўляцца розныя фонды і аб’яднанні, спартыўныя клубы, харцэрскія арганізацыі. Будуць арганізаваныя падарожжы і іншыя мерапрыемствы. Але частка вучняў застаецца дома. Таму памятаем пра бяспеку. У тым ліку з той нагоды, што моладзь шмат часу бавіцца ў інтэрнэце.

З улікам моцнага марозу і снегу ваявода заклікаў бацькоў выкарыстоўваць толькі сертыфікаваныя каткі і быць уважлівымі на лёдзе. Таксама бацькоў і апекуноў заклікаюць правяраць арганізатараў вакацый у базе Міністэрства адукацыі, каб упэўніцца ў іх прафесіяналізме.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя