У Супраслі адбылася афіцыйная прэзентацыя праекта «Біяразнастайнасць у зялёнай інфраструктуры Беластоцкага павета і горада Ужгарад». На працягу двух гадоў вакол двух бальніц — у Лапах і ва ўкраінскім Ужгарадзе — будзе створаная экалагічная, прыязная для пацыентаў прастора.

Кажа стараста Беластоцкага павета Ян Баляслаў Перкоўскі:
– Вельмі важна тое, што адбываецца ва Украіне. Нашы трансгранічныя праграмы па-ранейшаму функцыянуюць. Маем выдатнага партнёра – горад Ужгарад. Дзякуючы гэтай праграме можам зрабіць штосьці інавацыйнае – зялёную інфаструктуру вакол нашага павятовага шпіталя ў Лапах.
Асноўны элемент украінскай часткі праекта — поўная рэканструкцыя скверу каля гарадскога шпіталя ва Ужгарадзе, дзе цяпер пражывае каля 150 тысяч чалавек.
Важнасць польска-украінскага праекта падкрэсліў адміністрацыйны дырэктар Выканаўчага камітэта Ужгарадскай гарадской рады Васіль Пінзенік:
– Асноўнымі палажэннямі праекту з украінскага боку – гэта рэканструкцыя скверу вакол гарадскога шпіталя. У нас вялікі шпіталь, у гародзе зараз пражывае, разам з перамешчанымі асобамі, каля 150 тысяч людзей. Будзем рабіць рэканструкцыю таго скверу са зборнікам дажджавой вады, будзем высаджваць новую флору.
На праект у бюджэце Беластоцкага павета ўжо закладзена амаль 7 мільёнаў злотых. Рэалізацыя трансгранічнага праекта працягнецца да канца лютага 2027 года.
Цалкам матэрыял:












Беларускае Радыё Рацыя





