У Дзень Паветраных сіл украінскага войска Уладзімір Зяленскі пацвердзіў атрыманне Украінай першых знішчальнікаў F-16.
“F-16 ва Украіне. Мы забяспечылі гэта. Я ганаруся ўсімі нашымі хлопцамі, якія якасна асвойваюць гэтыя самалёты і ўжо пачалі іх выкарыстоўваць для нашай дзяржавы. Я дзякую нашай камандзе за гэты вынік. Я дзякую ўсім партнёрам, якія сапраўды дзейсна дапамагаюць з F-16, і першыя дзяржавы, якія пацвердзілі наш запыт аб прадастаўленні самалётаў – Данія, Нідэрланды, Злучаныя Штаты, – і ўсе нашы партнёры – мы цэнім вашу падтрымку”, – заявіў украінскі лідар.