Уладзімір Зяленскі ў панядзелак увечары выказаўся аб «фактычным уступленні» Паўночнай Карэі ў вайну Расеі супраць Украіны. Гэта была адна з тэм нарады з украінскімі камандзірамі і кіраўнікамі разведкі.

Сярод асноўных тэм была справаздача разведкі Службы бяспекі Украіны (СБУ) і (ваеннай разведкі) HUR аб планах Расеі на восень і зіму. Зяленскі сказаў журналістам, што размова таксама датычылася – цытата: «ўзаемаадносін расейцаў з некаторымі іншымі краінамі, якія, на жаль, укладваюць грошы ў зацягванне вайны».
Зяленскі не стаў тлумачыць удзел Паўночнай Карэі ў вайне. У нядзелю, як нагадваюць СМІ, прэзідэнт Украіны казаў аб умацаванні адносін паміж Масквой і Пхеньянам.
«Тысячы паўночнакарэйскіх вайскоўцаў праходзяць навучанне ў Расеі, і цалкам верагодна, што гэтыя войскі будуць накіраваныя ва Украіну», — піша ў суботу Амерыканскі інстытут ваенных даследаванняў (ISW) са спасылкай на Washington Post.
Прадстаўнік украінскай ваеннай выведкі, якога цытуе выданне, заявіў, што ў краіне знаходзяцца паўночнакарэйскія афіцэры, якія назіраюць за расейскімі сіламі і аналізуюць поле бою на акупаваных Расеяй тэрыторыях. Аднак Украіна пакуль не выявіла паўночнакарэйскіх ваенных падраздзяленняў, якія актыўна дзейнічаюць на яе тэрыторыі.
Беларускае Радыё Рацыя