Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін не рыхтуецца да перамоў, а расейскае войска стварае новыя дывізіі і развівае ваенную вытворчасць, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў звароце 8 лютага.

«Пуцін рыхтуецца зусім не да перамоў, не да наступлення міру, а да працягу вайны, і не толькі супраць нас, супраць Украіны. Яны зараз павялічваюць сваё войска яшчэ больш чым на 100 тысяч вайскоўцаў. Усе партнёры павінны ведаць пра гэта і павінны гэта бачыць. Адпаведную інфармацыю мы гатовыя перадаваць, і па лініі выведак ужо ідзе адпаведная камунікацыя», — сказаў Уладзімір Зяленскі пасля сустрэчы з кіраўніком Ваеннага камітэту NATO.
Паводле Зяленскага, у Еўропе кожнай краіне давядзецца ўмацоўваць абарону, і мэта ў 5% ВУП на абарону ня знікне з парадку дня.
Беларускае Радыё Рацыя






