Уладзімір Зяленскі звольніў Мікалая Алешчука з пасады камандуючага Паветранымі сіламі ВСУ. Ён растлумачыў сваё рашэнне ў відэазвароце.
Нагадаем, 26 жніўня падчас адбіцця паветранага нападу Расеі разбіўся знішчальнік F-16. Пілот самалёта загінуў. Генштаб ВСУ пацвердзіў гэта 29 жніўня.
Мікалая Алешчука прызначылі камандуючым Паветраных сіл 9 жніўня 2021 года, ён змяніў на гэтай пасадзе Сяргея Драздова.
Да гэтага вайсковец быў начальнікам штаба – першым намеснікам камандзіра Паветранага камандавання “Усход”, а таксама займаў пасаду намесніка начальніка штаба Камандавання Паветраных сіл ВСУ.
У кастрычніку 2022 года прэзідэнт узнагародзіў Алешчука званнем Герой Украіны і адзначыў Залатой Зоркай.
Часова выконваць абавязкі камандуючага Паветранымі сіламі ВСУ прызначаны Анатоль Крываножка, камандуючы паветраным камандаваннем “Цэнтр” ВС ВСУ, паведамляе Генштаб ВСУ.