BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Змены ў маршалкоўскай управе Падляшскага ваяводства

На першым пасяджэнні ваяводскага Cейміка новага склікання старшынём Сейміка абраны Цэзары Цеслюкоўскі з кааліцыі «Trzecia Droga», а новым маршалкам Падляшскага ваяводства стаў Лукаш Пракорым з «Грамадзянскай кааліцыі».

This image has an empty alt attribute; its file name is 964x530.jpg

Раней маршалкам ваяводства быў Артур Касіцкі з партыі «Права і Справядлівасць». Сёння за яго кандыдатуру прагаласавалі 13 радных з 30-ці, Лукаш Пракорым набраў 16 галасоў. Што цікава, у складзе Сейміка Падляшскага ваяводства па выніках мясцовых выбараў засядае цяпер 15 радных з ПіС, а значыць некаторыя з іх не падтрымалі вылучэнца ўласнай партыі.

На пасады віцэ-маршалкаў Лукаш Пракорым прапнаваў Веславу Бурнас з ПіС і Марка Маліноўскага таксама з ПіС. Яны былі віцэ-маршалкамі таксама падчас мінулай кадэнцыі Сейміка.

Беларускае Радыё Рацыя