
4 ліпеня прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Польшчы зладзілі пікет на польска-беларускай мяжы ў пункце пропуску Кукурыкі-Казловічы. Да гэтага пікету рыхтаваліся паўгады. Са студзеня праводзіліся рэгулярна акцыі ля розных дзяржаўных устаноў і амбасадаў “Ультыматум”.
Рассылаліся петыцыі, пісьмы і адно з іх падпісанае Нобелеўскімі лаўрэатамі. Мэта гэтых усіх дзей – спыненне грузапатоку праз Беларусь у Расею і г.д., калі не будуць вызвалены палітвязні і не спынены правакацыі з мігрантамі. Кажа адзін з галоўных арганізатараў акцыі Зміцер Балкунец:
– Каля 1000 фур штодзённа едзе з Беларусі ў Польшчу. У гэтай сітуацыі мы лічым, што калі Лукашэнка не адумаецца, то мяжа будзе поўнасцю закрыта. Гэта пагражае эканамічнай бяспецы Беларусі, але самае галоўнае, што гэта б’е па рэжыму Лукашэнкі, па яго сям’і, па яго грашах, якія ён зарабляе на кантрабандзе, на транзіце. Ён ставіць пад пагрозу інтарэсы іншых краін-партнёраў: Казахстану, Кітаю ды іншых краін, якія возяць грузы праз тэрыторыю Беларусі.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Паводле Змітра Балкунца, гэта не апошняя акцыя такога кшталту, калі ў Беларусі не прыслухаюцца да голасу розуму. Такі крок выгадны найперш для самога Лукашэнкі.






Беларускае Радыё Рацыя






