BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Фурманаў: На дадзены момант я не бачу сур’ёзных праблемаў для нашага бізнесу

У сталіцы Літоўскай Рэспублікі Вільні больш за год працуе крама сувеніраў Kropka, заснаваная сям’ёй былога палітвязня Змітра Фурманава.

Фота: KROPKA

З якімі праблемамі сутыкаецца беларускі бізнес за мяжой, распавядае Зміцер Фурманаў:

-Чэрвень быў больш-менш добры, пайшлі ў нас заробкі, калі параўноўваць з мінулым годам. Ліпень, на жаль, надвор’е нас не радуе. Але яшчэ паўмесяца ў нас ёсць і я спадзяюся, сітуацыя палепшыцца. А што тычыцца беларускіх вышыванак і іншых вырабаў з беларускай сімволікай, то іх бяруць, як і раней.

Фота: KROPKA

Па словах Змітра Фурманава, пакуль не бачна, што з Літвы ў Польшу масава з’язджаюць беларусы:

-Мы моцна не заўважылі, таму што звычайна з’язджалі працоўныя мігранты. Асноўныя пакупнікі ў нас усё ж такі беларускія актывісты. На дадзены момант я не бачу сур’ёзных праблемаў для нашага бізнесу ў гэтым, але ж калі гэтая тэндэнцыя будзе працягвацца, то магчыма і актывістаў гэта таксама закране.

У Вільні да апошняга часу існавала некалькі крамаў з беларускай сімволікай, аднак з-за фінансавых праблем крамы прыйшлося зачыніць, і цяпер у Вільні засталася толькі KROPKA.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя