BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Фурманаў: Дзякуй усім за дапамогу нашай краме і прасторы!

Напрыканцы ліпеня ў Вільні адбыўся пагром крамы і творчай прасторы Kropka, уладальнікамі якой з’яўляюцца былы палітзняволены Зміцер Фурманаў і ягоная жонка.

Зміцер распавядае, што змянілася з таго часу:

-Пасля той правакацыі, якая адбылася з боку, як я лічу, лукашыстаў, справы нашай крамы і творчай прасторы пайшлі ўгору. Гэта значыць, што мы сталі зарабляць больш, чым да гэтага. То бок, яны зрабілі нам выдатную рэкламу. Натуральна, гэта каштавала нам замены шыбаў, шкла на дзвярах.

Па словах Змітра Фурманава, ён вельмі ўдзячны салідарнасці, якую праявілі беларусы, і адной з першых была Святлана Ціханоўская:

-Даволі шмат прыходзіла беларусаў, усе хацелі выказаць падтрымку, і не толькі на словах, але і грашыма. За гэта ім вялікі дзякуй! Што тычыцца палітыкаў, то былі яшчэ літоўскія палітыкі, замежныя дыпламаты, якія разам са Святланай Ціханоўскай прыходзілі.

Таксама на рамонт крамы быў арганізаваны збор, грошы з якога пайшлі на замену вокнаў і рамонт дзвярэй. Зміцер думае, што грошы таксама будуць патрэбныя на замену ралетаў, але гэта, па яго словах, мусяць вырашыць арэндадаўцы.

Беларускае Радыё Рацыя