У Вільні ў краме і прасторы «Кропка» можна далучыцца да азначэння Дня палітвязня. Якім чынам можна гэта зрабіць, распавядае ўладальнік “Кропкі”, былы палітвязень Зміцер Фурманаў.

– Да нас звярнуліся прадстаўнікі праваабарончага цэнтра «Вясна» з прапановай, каб мы раздавалі ў «Кропцы» гэтыя піны ў выглядзі жоўтых бірак. І любы жадаючы можа сюды падысці і ўзяць гэты пін, прышпіліць да адзення і такім чынам выказаць салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі, якія зараз знаходзяцца за кратамі.
Дзень палітвязня беларускія актывісты адзначаць па ўсім свеце 21 траўня. Гэта дзень, калі ў 2021-м годзе ў беларускай калоніі быў забіты беларускі актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя