У межах 20-годдзя праграмы Study Tours to Poland (STP), моладзевая група з Украіны наведвае Гарадок 13-га лістапада.

Праграма прадугледжвае сустрэчу з войтам гміны Гарадок Веславам Кулешам і дырэктаркай Гміннага Цэнтра культуры ў Гарадку Магдай Лоціш. Кажа суарганізатар візіту, прадстаўнік Фонду Зміцер Косцін:
-Гарадок мы выбіралі па некалькіх прычынах. Перадусім, для таго, каб паказаць ім перспектыву, прастору такой натуральнай прысутнасці беларускай меншасці тут, на Падляшшы. Наступная прычына – гэта тое, што гэта вясковая гміна на ўскрайку Еўрапейскага Звязу. Нават тут можна развівацца, можна рэалізаваць праекты, рэалізаваць свае ідэі.
Пасля сустрэч у Гарадку маладзёвая група сустрэнецца з Падляшскім ваяводам Яцэкам Бжазоўскім. Сустрэча носіць назву «Дзяржаўнае кіраванне і мясцавае самакіраванне. Дзейнасць і задачы ваяводскай адміністрацыі».
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя






