BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Піменаў: На ахвяраванні купляем толькі тое, што патрэбна каліноўцам

Беларусы Бельгіі амаль 2 гады дапамагаюць ваярам Палка Каліноўскага. Дапамога вялікая і значная: ад слодычаў, пральных парашкоў, балаклаў і хімічных грэлак да аўтамабіляў.

Кажа галоўны арганізатара па зборы дапамогі беларускі Мірон, актывіст беларускай дыяспары ў Бельгіі, сябра Рады БНР Зміцер Піменаў:

-Калі аб´явілі сустрэчу з кіраўніцтвам палка ў Берліне, я людзям даў кліч. Людзі насабіралі і мне машыну нагрузілі. Грошы я завёз, аддаў персанальна. І кілаграмаў 100 самага рознага – гэта кансервы, шакалад, печыва, купіў хімічных грэлак, бо ім халадно. На ахвяраванні людзей мы купляем толькі тое, што патрэбна.

Па словах Змітра Піменава, за 2 гады вайны каліноўцы, акрамя розных патрэб, ад беларусаў Бельгіі атрымалі 3 аўтамабілі. Апошняя дапамога была перад Калядамі. Чарговая будзе на 25 сакавіка.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя