BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Васэрман: Людзі баяцца выходзіць на акцыі, бо ў закладніках застаюцца іх сваякі

У беларусаў пратэсны патэнцыял нікуды не знік. Па-просту людзі баяцца выходзіць на акцыі, бо ў закладніках рэжыму Лукашэнкі застаюцца іх сваякі.

У гэтым перакананы прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман. Ён адзначыў, што ад пачатку году тэмай нумар адзін застаюцца вынікі імітацыйнай электаральнай кампаніі:

Зараз найбольш актуальнымі былі бязвыбары. Мы праводзілі некаторую колькасць акцый. Тут трэба разумець, што ў рэжыма атрымалася прыбраць пратэсную “карцінку” ў Беларусі. Пратэсны настрой нікуды не знік, ён застаецца. Людзі па-ранейшаму ненавідзяць Лукашэнку. Але ім вельмі страшна. Яны не могуць выходзіць на вуліцы. Яны ведаюць, што за гэтым пачнуцца жудасныя рэпрэсіі.

Васэрман падагульніў, што як толькі з’явяцца спрыяльныя ўмовы, як у самой Беларусі, так і ў замежжы, мы пабачым тысячы людзей на пратэстах, якія не згодныя з палітыкай Лукашэнкі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя