У Батумі жыве каля пяці тысяч беларусаў, якія пакінулі Радзіму з 2021 па 2024 год, збягаючы ад рэпрэсіяў.
Адзін з іх, блогер Зміцер Зух, падзяліўся праблемамі, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Грузіі:
-Складанасці – як зарабіць грошы, калі ты не айцішнік. Гэта вельмі няпроста, хоць ніхто тут не галадае. Другі момант – нявызначанасць з візаранам. Не ведаеш, упусцяць цябе, калі выедзеш, ці не. Яшчэ канкрэтны момант напружвае, што тут немагчыма від на жыхарства атрымаць і міжнародную абарону беларусам.
Па словах Зміцера, нядаўна прыняты ў Грузіі «закон аб інагентах» таксама ўплывае на жыццё беларусаў Грузіі.
Па неафіцыйных дадзеных, на тэрыторыі Грузіі зараз знаходзіцца каля 10 тысяч беларусаў, яшчэ год таму тут знаходзілася каля 12 тысяч. Некалькі тысяч з’ехала з-за малых заробкаў і з-за новых законаў у краіне.
Беларускае Радыё Рацыя