Сёння ў 10:42 па кіеўскім часе адбылося тэхналагічнае парушэнне з адначасовым адключэннем лініі 400 кВ паміж энергасістэмамі Румыніі і Малдовы і лініі 750 кВ паміж Заходняй і Цэнтральнай часткамі Украіны. Пра гэта піша “Уніан”.
Тэхналагічнае адключэнне прывяло да каскаднага адключэння ў электраэнергетычнай сеткі Украіны і спрацоўвання аўтаматычных абарон на падстанцыях. Былі разгружаны блокі атамных электрастанцый. Святло знікла ў Кіеве, Харкаве, Жытоміры, Вінніцы, Палтаве, Адэскай вобласці і іншых рэгіёнах. Таксама ў многіх гарадах зафіксаваны перабоі з водазабеспячэннем і ацяпленнем.
Энергетыкі “Укрэнерга” працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння. Цягам некалькіх гадзін падача электрычнасці пачала аднаўляцца.






