У пятніцу і суботу ў чатах, дзе беларусы абмяркоўваюць сітуацыю на мяжы, пачалі з’яўляцца паведамленні пра вельмі доўгае чаканне на пераходзе «Цярэспаль — Брэст» у бок Беларусі.

Вельмі павольна праязджаюць аўтобусы. І справа не толькі ў чэргах, кажуць людзі, якія цяпер знаходзяцца на мяжы, колькі ў афармленні і даглядах, якія цягнуцца вельмі доўга.
Пры гэтым палякаў, хоць таксама павольна, але праходзяць у сярэднім за тры-чатыры гадзіны, а далей на мосце аўтобусы амаль спыняюцца і вельмі марудна прасоўваюцца да беларускага прапускнога пункту, паведамляе Белсат. Распавядаюць людзі таксама пра доўгія допыты на мяжы.






