BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зорка – неад’емны сімвал Калядных святаў

Зорка – неад’емны сімвал Калядных святаў на беларускіх вёсках Падляшша. Яшчэ напрыканцы мінулага стагоддзя амаль у кожнай вёсцы былі майстры, якія стваралі прыгожыя багата аздобленыя калядныя зоркі. 

Гайнаўскі Фонд «Яны гэта мы» ад некалькіх гадоў ладзіць сустрэчы, падчас якіх аднаўляюцца калядныя зоркі. Апошняя такая сустрэча ў гэтым годзе адбылася ў Гміннай бібліятэцы ў Нарве, на Гайнаўшчыне. 

Аднаўляем зорку, якую мы стварылі з дзеткамі падчас майстар-класаў некалькі гадоў таму – кажа дырэктар Гміннай бібліятэкі ў Нарве Ганна Анджэюк-Савіцка:

– Гэтую зорку мы якраз рабілі ад пачатку падчас майстар-класаў для дзяцей. Майстар спадар Грыневіцкі з Крыўца прынёс усе неабходныя элементы для стварэння такой каляднай зоркі. І гэтая зорка так у нас стаяла, а зараз так падумалі, што надыходзіць час Калядаў і варта яе аднавіць. І прыдасца яна нам у гэтым годзе.

 Ідэя сустрэч па аднаўленні зорак з’явілася зусім спантанна – кажа старшыня Фонду «Яны гэта мы» Наталля Герасімюк:

– Недзе ўлетку, аднаго года ў Старым Бэрэзове мы вялі заняткі ў вясковым клубе і пабачылі, што там у кутку ляжаць дзве паламаныя зоркі. І пытаем (жыхароў якія прыйшлі на заняткі): «Што будзеце з імі рабіць?». Яны адказваюць: «А на дровы выкінем». Ну, шкада на дровы выкінуць. Я кажу: «А можам мы іх аднавіць». І мы ім дапамаглі, паказалі, як аднавіць адну зорку, выправілі гэтай зорцы рогі. Аднавілі яе. А другую аднавілі ўжо самі жыхары Старога Блэрэзова.

Сустрэча па аднаўленні калядных зорак у Гміннай біблітэцы ў Нарве ладзілася Фондам «Яны гэта мы» ў рамках праекту «Беларускія вячоркі».

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток