Ужо васямнаццаты раз у вёсцы Зубры, што ў Гарадоцкай гміне, адбываецца мерапрыемства, якое яднае ўсе пакаленні мясцовых жыхароў. Усё пачалося з таго, што на старых вясковых могілках усталявалі крыж, з таго часу кожную другую суботу жніўня жыхары вёскі праводзяць свае сустрэчы.
Гаворыць настаяцель мастаўлянскага прыходу айцец Славамір Якімюк:
– Людзі ў Зубрах памятаюць пра людзей, якія ўжо адышлі. Кожны год праводзіцца літургія, а пасля паніхіда.
“Зуброўская бяседа” ладзіцца жыхарамі вёскі за ўласныя сродкі. Галоўныя ініцыятары і арганізатары мерапрыемства: Януш Талуць і Галіна Банцарэвіч. У гэтым годзе на свяце выступаў гурт “Добрыя Грайкі”.
Беларускае Радыё Рацыя