BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Журналіст Андрэй Аляксандравіч памёр у Варшаве

Вядомы беларускі журналіст, галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Андрэй Аляксандравіч раптоўна памёр у Варшаве, паведаміў ягоны сябра Севярын Квяткоўскі.

Фота: Facebook

“На дадзены момант вядома, што было вострае запаленне падстраўнікавай залозы”, – напісаў Севярын.

Гэтым летам яму мусіла б быць 50 гадоў.

Андрэй выехаў з Беларусі ў другой палове 2023 г. і знаходзіўся ў Варшаве. Ён займаўся развіццём выдання “Беларусы і рынак” і быў яго галоўным рэдактарам.

У траўні 2022 года Андрэй Александровіч быў затрыманы. Яго выпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні. Ён праходзіў сведкам па справе дырэктара выдання Канстанціна Залатых. 

Канстанціна Залатых судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, уключна з абразай Лукашэнкі і распальваннем сацыяльнай ды іншай варажнечы, яго прыгаварылі да 4 гадоў зняволення.