Тузін журналістаў з Беластоку прыняў удзел у адукацыйна-інтэграцыйным івэнце пад назваю “Штучны інтэлект для медыйшчыкаў. Магчымасці, выклікі, этыка”.

Пра цікавыя моманты з сустрэчы распавядаюць яе ўдзельніцы:
– Класна было зразумець размежаванні, калі можна выкарыстоўваць і калі не, у кантэксце для тэхнічных рэчаў і для мастацкіх, нейкіх творчых. Было вельмі цікава пачуць пра розныя інструменты, якімі дзяліліся ўсе. І сфармуляваць нейкія ўмоўныя правілы для выкарыстання.
– Было вельмі цікава паглядзець на, здавалася б, відавочныя рэчы з розных бакоў. Абмеркаваць стаўленне розных асоб да гэтых пытанняў. А таксама было вельмі карысна даведацца пра шмат якія інструменты, якімі раней не даводзілася карыстацца.

Адна з арганізатараў сустрэчы, Ірына Новік, распавяла свае трэнерскія асаблівасці з гэтага івэнту:
– Штучны інтэлект – гэта той інструмент, які нельга з жыцця выкінуць, але яго нельга пераацэньваць, так і недаацэньваць. Нашай задачай было паставіць журналістаў у пазіцыю “адваката д’ябла”, каб яны пашукалі аргументы «за» ці «супраць» сваёй уласнай пазіцыі. І тыя, хто больш карыстаецца і аддае перавагу інструментам штучнага інтэлекту, павінны былі працаваць над тэзісамі «супраць», над тэзісамі пра рызыкі, пра небяспеку. А тыя, хто насцярожана ставіцца да штучнага інтэлекту, павінны былі наадварот знайсці аргументы за яго выкарыстанне.
Сустрэча была арганізавана пры падтрымцы «Беларускай асацыяцыі журналістаў» і адбылася ў маляўнічым месцы на Падляшшы.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






