BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Zurück nach hause?

«У мястэчку Монькі ля Беластока жыхары падзеленыя былі на 3 катэгорыі:

Тых, што былі ў ЗША, тых, якія там цяпер знаходзяцца і тых, якія неўзабаве туды пададуцца. Прычым для ўезду ў ЗША патрабавалася віза, ды адсотак адмоваў у амерыканскіх візах быў значны 15-20%. Але гэта было ў 80-тыя гады мінулага стагоддзя.

Тое ж самае гаварылася пра жыхароў Сямяцічаў  і ваколіц у 90-тыя гады. Але ў дачыненні да Бельгіі. Бывала, што нават эмігранты з суседніх вёсак гулялі ў футбол супраць сябе там на месцы. Візы ўжо не былі патрэбныя».

Фота: korrespondent.net

Цяпер грамадзяне Польшчы могуць пасяляцца ў любой краіне Еуразвязу, падымаць працу і купляць маёамсць, калі толькі маюць такое жаданне і …(грошы).

Ну і дзеля гэтага апошняга часова эмігруюць

Крыху статыстыкі.

Паводле ацэнак, на канец 2024 года крыху менш за 1,5 мільёна грамадзян Польшчы часова пражывала за межамі Польшчы. Гэта на 22 000 больш, чым у 2023 годзе, паведаміла  Галоўнае статыстычнае ўпраўленне (GUS). Большасць з іх пражывае ў краінах Еуразвязу (UE).

У інфармацыі  (GUS)  ўваходзяць жыхары Польшчы, якія часова пражывалі за мяжой 12 месяцаў і больш у перыяд з 2019 па 2024 год.

«Паводле ацэнак, на канец 2024 года за межамі Польшчы часова пражывала прыблізна 1 499 000 грамадзян Польшчы, што на 22 тысяч больш, чым у 2023 годзе. Варта падкрэсліць, што еўрапейскія краіны з’яўляюцца найбольш распаўсюджаным (прыблізна 94%) выбарам краіны пражывання для доўгатэрміновых часовых імігрантаў з Польшчы».

Як не дзіўна, але ў краіны Паўночнай Амерыкі, ЗША і Канаду, нават, а мо перадусім, пасля адмены візаў, не стала больш выязджаць палякаў. Нават наадварот. Амерыканскі сон перастае быць марай палякаў.

У 2024 годзе ў Еўропе пражывала прыблізна 1,4 мільёна польскіх эмігрантаў. Сярод еўрапейскіх краін найбольшая колькасць польскіх эмігрантаў пражывала ў Вялікабрытаніі (415 000), Германіі (407 000), Нідэрландах (132 000), Нарвегіі (78 000) і Ірландыі (69 000).

 Галоўнае статыстычнае ўпраўленне (GUS) нагадала, што ў 2019 годзе колькасць грамадзян Польшчы, якія часова (12 месяцаў і больш) знаходзіліся за мяжой, складала крыху больш за 1,6 мільёна чалавек. У 2020 годзе гэтая лічба знізілася і ў перыяд з 2020 па 2024 год вагалася каля 1,5 мільёна.

Як адзначае ўпраўленне, у 2019 годзе колькасць часовых эмігрантаў з Польшчы, якія знаходзіліся ў Вялікабрытаніі не менш за 12 месяцаў, склала 547 000 чалавек. У канцы 2020 года (пасля выхаду Вялікабрытаніі з ЕС) было зафіксавана найбольшае зніжэнне гэтага паказчыка — амаль на 100 000 — да 449 000. У 2024 годзе гэтая лічба знізілася прыкладна да 415 000.

Крыху іншы лік эмігрантаў з Польшчы ў дачыненні да Задзіночанага Каралеўства прыводзіць брытанскае выданне  “Daily Mail”.

Яны паказваюць, што ў 2024 годзе ў Вялікабрытанію пераехала 7000 палякаў, а з’ехала 25 000 нашых суайчыннікаў.  «Агульная колькасць палякаў у Вялікабрытаніі скарацілася да 750 000 і, як чакаецца, будзе працягваць змяншацца».

Але спад выдавочны.

 Што праўда не ва ўсе часткі Вялікабрытаній па роўну едуць палякі. Я на працягу пяці дзён пабыўкі ў Бельфасце ( ULSTER – Паўночная Ірландыя) сустрэў 2 палякаў. Толькі. Большасць абірае Лондан ці буйныя гарады сярэдняй Англіі, аб чым можам перакацца па рэйсах самалётаў з Варшавы і іншых польскіх гарадоў у гарады Вялікабрытаніі. Іх процьма.

А далей слоў колькі з  брытанскага выдання « Daily Mail», цытаванага сайтам interia.pl:

«Зыход працавітых і высокакваліфікаваных польскіх гастарбайтэраў з Вялікабрытаніі набірае хуткасці», — піша брытанская газета. У артыкуле была апісана гісторыя польскай сям’і, якая вярнулася на радзіму, баючыся за сваю бяспеку.

«Палякі вяртаюцца з Вялікабрытаніі на сваю квітнеючую радзіму»— ацаніў Дональд Туск. Таксама аднёсся да  гэтага  Радаслаў Сікорскі.

І прэм’ер-міністр, і міністр замежных спраў пракаментавалі ў сацыяльных сетках паведамленне Daily Mail.

«Прыбыццё соцень тысяч палякаў змяніла аблічча Вялікабрытаніі, але цяпер яны масава вяртаюцца дадому, шукаючы лепшага жыцця на сваёй развіваючайся радзіме з нізкімі падаткамі»,

Журналіст Daily Mail апісаў  гісторыю Славаміра, Сільвіі і іх дзвюх дачок, якія гадамі жылі ў невялічкім гарадку  Фэрхэм (Fareham), размешчаным на самым поўдні вострава.

Польская сям’я вырашыла вярнуцца ў Польшчу ў снежні 2022 года па дзвюх прычынах: страта Сільвіяй працы і пачуццё небяспекі. У гэтым раёне неаднаразова адбываліся напады з нажамі.

«Дайшло да таго, што амаль кожны тыдзень мы бачылі ў акне паліцыю, пажарныя машыны і машыны хуткай дапамогі. Гэта была ўжо не тая Брытанія, у якую мы прыехалі 15 гадоў таму ў пошуках лепшага жыцця», — сказаў 35-гадовы Славамір.

А гэта праўда, бо і не раз пра гэта пісалася, што эмігранты з Польшчы бываюць ахвярамі злачынставў, ці такіх агульных, ці з прычыны, а так бывала, свааёй нацыянальнай прыналежнасці. Ды, так па праўдзе, не толькі эмігранты з Польшчы.

Найбольшы рост колькасці доўгатэрміновых часовых эмігрантаў з Польшчы ў перыяд з 2019 па 2024 год адбыўся ў Нідэрланды і Швейцарыю — на 28 000 (26,6%) і 8 000 (39,1%) адпаведна. Найбольшае зніжэнне было зафіксавана ў Вялікабрытаніі, Германіі і Італіі — на 132 000 (24,1%), 10 000 (2,4%) і 8 000 (14,2%) адпаведна – падае Галоўнае статыстычнае ўпраўленне (GUS).

Так што часовая эміграцыя польскі грамадзян не спыняецца, мяняюцца яе накірункі.

Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

*Загаловак артыкула ўзяты з песні папулярнай песні ў Заходняй Нямеччыне ў 80-тых  гадах ХХ стагоддзя.