BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жыццё на мяжы з Беларуссю: у цэнтры ўвагі бліжэйшай сесіі Сеймiка

Галоўнай тэмай брыфінгу перад сесіяй Сеймiка Падляшскага ваяводства стала абмеркаванне новага трансгранічнага праекта, які будзе рэалізоўвацца ў межах праграмы Interreg Europa Środkowa.

 Цэзары Цеслюкоўскі
Цэзары Цеслюкоўскі

Пра ключавыя пункты будучай сесіі распавёў старшыня Сеймiка Падляшскага ваяводства Цэзары Цеслюкоўскі:

У нас ёсць абвестка пра запуск нашай праграмы Interreg Europa Środkowa, якая ахопіць усе раёны, якія мяжуюць з Расеяй і Беларуссю. Заяўленыя сродкі сапраўды вельмі вялікія. Калі паглядзець на мяжу паміж Падляшскім ваяводствам і Беларуссю, то яна складае больш за 350 кіламетраў. А ўся мяжа краін ад Фінляндыі праз Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу – гэта мяжа каля 3500 кіламетраў. Прынамсі, каля 10% гэтых сродкаў пойдзе ў наш рэгіён.

У межах ініцыятывы Падляшша будзе супрацоўнічаць з партнёрамі з Італіі, Славеніі і Германіі. Праект мае на мэце выпрацаваць сучасныя механізмы супрацьдзеяння негатыўным дэмаграфічным тэндэнцыям і ўмацаваць устойлівае развіццё рэгіёнаў, якія сутыкаюцца з адтокам насельніцтва. Сесія Сеймiка адбудзецца 24 лютага. Дэпутаты разгледзяць і шэраг арганізацыйных і бюджэтных пытанняў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя