BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жыхары літоўскага памежжа скардзяцца на фуры, якія едуць у Беларусь


Жыхары Шальчыйскага раёна Літвы скардзяцца на чэргі грузавікоў, якія чакаюць праезду ў Беларусь і парушаюць іх звыклы лад жыцця. Пасля таго як у пачатку сакавіка Літва закрыла памежныя пункты Райгардас і Лаварышкі, пакінуўшы працаваць толькі Мядзінінкай і Шальчынінкай, тут адразу выстраіліся чэргі з грузавікоў, якія часам дасягаюць 15-ці кіламетраў.

З дадзеных Упраўлення пунктаў памежкантролю Мінтранспарту Літвы 30 чэрвеня ў пункце пропуску «Мядзінінкай» час чакання да перасячэння мяжы з Літвы ў Беларусь для грузавікоў складае 121 гадзіну – гэта пяць сутак. На памежным пераходзе «Шальчынінкай» фуры стаяць яшчэ даўжэй – больш за шэсць сутак