BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Жыхары Падляшша чакаюць адкрыцця мяжы з Беларуссю”

Кіраўнік Белавежскага Асяродка Культуры Марэк Зубрыцкі пракаментаваў заклік Падляшскага Сейміка адкрыць мяжу з Беларуссю і адзначыў, што шмат жыхароў Падляшскага рэгіёна з нецярпеннем чакаюць аднаўлення магчымасці свабодна перасякаць мяжу з Беларуссю:

– Думаю, што не трэба было нават закрываць тыя граніцы. І думаю, што вядома трэба адкрывацт іх, бо тут шмат прападае, калі няма такой супрацы. Вядома, маем тут акампаніятараў з Беларусі, каторыя тут жывуць, у Польшчы. Але самае галоўнае  тое, каб тыя калектывы маглі прыязджаць, і мы да іх.

У заяве Падляшскага Сейміка, прынятай 3-га ліпеня большасцю радных, польскі ўрад просяць аднавіць працу аднаго з аўтамабільных пераходаў з Беларуссю і садзейнічаць вызваленню беларускага журналіста Анджэя Пачобута. Пераход у Кузніцы закрыты з лістапада 2021 года, а ў Баброўніках — з сакавіка 2023-га. З таго часу на Падляшшы не працуе ніводзін аўтамабільны памежны пункт з Беларуссю.

Беларускае Радыё Рацыя